Эльвіра Герман

Эльвіра Герман

«Я не буду адмаўляцца ад эстафеты. Паважаю дзяўчатак, яны да яе рыхтаваліся, адабраліся сюды і заслужылі шанец прабегчыся на Алімпійскім стадыёне», — цытуе спартсменку тэлеграм-канал ведамства Мінспорту.

Кваліфікацыйны забег павінен прайсці ў чацвер.

Нагадаем. што дзве дзяўчыны — Ганна Міхайлава і Крысціна Мулярчык — аказаліся не дапушчаныя да Алімпіяду з-за недахопу допінг-тэстаў.

Разам з Герман эстафету 4×400 м пабягуць Юлія Блізнюк, Астэрыя Лімай і Аляксандра Хільмановіч.

Асноўная спецыялізацыя Герман — спрынтарскі бег з бар'ерамі. У паўфінальным забегу на 100 метраў Эльвіра Герман заняла пятае месца з вынікам 12,71 секунды і не змагла прабіцца ў фінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0