У Маскве затрыманы 55-гадовы жыхар Віцебска, якога абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах у Беларусі. Мужчына быў трэнерам па плаванні, меў давер сярод вучняў. І па звестках МУС, згвалціў 12 хлопчыкаў. 

Восем гадоў трэнер хаваўся за мяжой. Зараз правяраюць, ці меў ён дачыненне да яшчэ пяці гвалтоўных эпізодаў. Калі вы сталі ахвярай ці былі сведкам злачынстваў, пазваніце ў міліцыю па нумары 102. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0