Дайлідка — вядомы ў раёне чалавек, ён былы вайсковец, працаваў у ваенкамаце. У запас выйшаў у званні маёра, падпалкоўнікам стаў пазней — гэта вынікае з публікацый «Ваеннай газеты», якая ў 2013-м называла яго «маёрам-запаснікам». 

Сын Станіслава, Віталь Дайлідка, згодна з публікацыяй, у 2013-м служыў начальнікам адной з пагранічных застаў у Гродзенскай вобласці.

Сёлета ўжо воранаўская раёнка назвала Станіслава падпалкоўнікам, рапартуючы аб святкаванні 23 лютага, дзе Дайлідка атрымаў грамату — разам з міліцэйскімі афіцэрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0