Высветлілася, што маці — 38-гадовая жыхарка Мазыра, якая вядзе бадзяжніцкі лад жыцця і злоўжывае спіртным, піша СК.
Аднойчы жанчына сустрэла на вуліцы даўніх знаёмых і паехала з імі на страусіную ферму. На ферме кампанія на працягу некалькіх дзён выпівала ў бытоўцы для вартаўнікоў.
У ноч на 21 ліпеня жанчына нарадзіла там дзяўчынку. Затым перавезла немаўля ў Мазыр, аднесла яе ў лес каля дзіцячай бальніцы, паклала ў скрынку і пакінула адну.
Заведзена крымінальная справа.