Паведамляецца, што каля поўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выдварэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі. Паведамляецца, што беларускія памежнікі не дапусцілі парушэння дзяржаўнай мяжы.

Таксама ДПК паведамляе, што праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова «інсулін» і жэстамі паказаў на боль у грудзях. «Аднак прадстаўнікі літоўскага боку ніяк не адрэагавалі на просьбы мужчыны. Убачыўшы, што чалавеку патрэбна дапамога, беларускія памежнікі неадкладна выклікалі медыкаў».

«Праз непрацяглы час на месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі. У гэты момант людзі ў літоўскай вайсковай форме пакінулі мігрантаў і з'ехалі, а іншаземец, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказаная першая медыцынская дапамога. Затым мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову», — паведамляе ДПК.

На відэа бачна, што мігранты ідуць у бок беларускай мяжы. Іх суправаджаюць літоўскія памежнікі. Пагроз зброяй, збіцця мігрантаў, службовых сабак і страляніны на відэа няма.

У паведамленні таксама ўказана, што беларускія памежнікі «не дапусцілі парушэнні дзяржаўнай мяжы». Аднак на відэа, дзе мігрантам аказваюць дапамогу беларускія медыкі, відаць, што менавіта група была на літоўскім баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0