У пачатку нарады Лукашэнка адзначыў, што запрасіў кіраўніцтва практычна ўсіх асноўных сілавых структур для таго, каб абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца не толькі на заходняй і збольшага паўднёвай мяжы Беларусі. Гаворка таксама пра тое, што адбываецца вакол краіны, і перш за ўсё што тычыцца палітыкі блока NATO.

«У гэтым кантэксце вельмі важна пачуць ваш пункт гледжання па пазіцыі брацкай нам Украіны.

Народ блізкі, родны народ, але кіраўніцтва Украіны, праводзячы антынародны курс там, узяло арыентацыю на канфрантацыю. Мы не кажам, куды яны там — на захад, на ўсход ідуць, на поўдзень — усё роўна. Гэта іх справа вызначацца. Але ў аснове іх палітыкі ляжыць канфрантацыя. І для нас гэта дадатковая пагроза, якіх мы не мелі раней», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0