05.08.2021 / 11:56 Бел / Łac / Рус На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і дажджоў У пятніцу прагназуюцца дажджы, ноччу па поўдні, раніцай і днём у многіх раёнах — моцныя дажджы, навальніцы. Па захадзе краіны і месцамі чакаюцца вельмі моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны па ўсходзе месцамі будзе град. Вецер парывісты. Днём будзе ад плюс 15 па паўночным захадзе да 29 градусаў па Гомельшчыне. У Мінску чакаецца +18-20, моцны дождж.