Андрэй пагадзіўся з тым, што ўдзельнічаў у мерапрыемствах, здымаў і размяшчаў на сваім канале ролікі, але не прызнаў арганізацыю масавых беспарадкаў і змову з Ціханоўскім і Статкевічам.

Першы раз Новікава судзілі год таму. Яго затрымалі 6 чэрвеня 2020 года ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёна, у родных мясцінах, за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

12 чэрвеня яму выставілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 КК. 26 лістапада Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, паставілі штамп аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі на 10 год.

Аднак у Беларусі ў яго засталіся жонка і двое дзяцей. Андрэй быў зноў затрыманы 13 красавіка 2021 года ў Паставах, куды таемна прыехаў наведаць жонку і дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0