Ты вырасла фашысткай
— так кажуць на ТБ
— бунтаркай, скандалісткай.
А я — люблю цябе.

Мой жыццяпіс таксама
— суцэльны галівуд.
Трагедыя і драма.
Але ўсё будзе гуд.

Каханая, мы зможам.
Мы іх перажывем.
Любоўю пераможам.
З любоўю — не памрэм.

Ты — дні мае і ночы.
У радасці й журбе.
Мой залаты радочак
У спісе КДБ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?