«Дзяржаўныя органы адшукалі фармальныя падставы, каб ліквідаваць аб'яднанне, якое тры дзесяцігоддзі плённа працавала для беларускай культуры і літаратуры. Беларускі ПЭН, заснаваны Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Карласам Шэрманам, Святланай Алексіевіч, якая цяпер узначальвае яго, заўжды спавядаў прынцыпы свабоды слова і свабоды волевыяўлення.

Ліквідуючы арганізацыю, Вярхоўны суд сцвердзіў, што гэтым канстытуцыйным правам і свабодам няма месца ў пісьменніцкім асяроддзі, — гаворыцца ў заяве. — Прызначанае на 11 жніўня такое ж ліквідацыйнае пасяджэнне для Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвярджае, што гэтых жа самых правоў не могуць мець і супрацоўнікі незалежных медыя»

Саюз беларускіх пісьменнікаў нагадвае, што на сёння знаходзіцца пад пагрозай ліквідацыі пасля вобшуку і блакавання рахунку, а таксама двух папярэджанняў ад Мінюста за «несвоечасовае прадастаўленне запатрабаваных дакументаў», якія не можа прадаставіць, бо памяшканне офіса апячатана.

СБП патрабуе ад уладаў выканання замацаваных у Канстытуцыі базавых прынцыпаў права.

«Можна ліквідаваць арганізацыю, але вольнае слова і праўду пра наш час ліквідаваць немагчыма», — рэзюмуецца ў заяве.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0