Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.
Ён ужо дасяжны на ютуб-канале: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM
Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.
Мэта праекта простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі вольна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.
З цягам часу з’явяцца 12 заняткаў. Публікаваць іх будуць на ютуб-канале «Годна», таму раім падпісацца на яго ўжо цяпер, каб нічога не прапусціць.
У межах курса стваральнікі праекта сабралі самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.