«Беларусь вельмі патрыярхальная краіна, і голас жанчын сапраўды быў не чутны да 2020 года. Але мы перасталі маўчаць і пакорна згаджацца з тым, што робяць з намі ўлады. Год таму разам, узяўшыся за рукі, мы ўзнялі нашы звонкія галасы над жахам і болем, якія абрынуліся на Беларусь. Мы ўбачылі, як нас шмат, якія мы розныя. Мы хацелі аднаго: каб улада нас пачула і спыніла зневажаць, абражаць і здзекавацца з нас», — кажа Марыя.

Па яе словах, самым складаным за гэты год было даведацца, як шмат людзей пакутуюць:

«Тыя, хто ў турме, тыя, хто на волі, і тыя, каму давялося пакінуць Беларусь. Бо цяпер дрэнна ўсім, улада як ніколі моцна б’е па грамадстве, выпальвае самае лепшае, што ў нас ёсць, нянавісць рэжыму да свайго народу толькі расце».

Самым пазітыўным момантам Марыя называе разуменне, што беларусы — неверагодныя. 

«Цяпер мы ведаем гэта дакладна. Нягледзячы на ​​боль, страх і гвалт, мы захавалі нашы каштоўнасці. У кожным з нас так шмат дабра, святла і любові, што любое зло над намі не мае сілы».

Марыя кажа, што ўвесь час, пакуль знаходзіцца за кратамі, адчувае каласальную падтрымку:

«Тое, што мы перажылі, нас вельмі змяніла. Мы як народ выкрышталізавалі нашы каштоўнасці: пачуццё ўласнай годнасці, самапавагі, дабро і любоў. Мы ўсе змяніліся, і гэта назаўжды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0