Пасля чаго настаўніка звольнілі і супраць яго завялі крымінальную справу. Пятроўскага будуць судзіць па ч.1 арт.367 КК (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Ад дачы паказанняў мужчына адмовіўся, віну не прызнаў. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Разам з тым паведамляецца, што ў настаўніка больш за 10 гадоў педагагічнага стажу, на працы ён характарызаваўся станоўча, аднак кіраўніцтва гімназіі скасавала адносіны.

Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0