Уцекачы — грамадзяне Ірака. Уцекачоў актыўна шукаюць. У паветра паднялі верталёт EC—120 Colibri. Мігранты зрабілі падкоп пад плотам.

Уцекачы пакінулі лагер у перыяд з поўначы да 5 гадзіны раніцы, скарыстаўшыся тым, што ахоўнікі стаяць на кутах. Зроблены падкоп пад плотам, потым паўзком праз луг, там вулачка, месца стаянкі для машын.

Знікненне больш як 30 са 167 нелегалаў было заўважана толькі дзякуючы работнікам муніцыпалітэта. Дзейнічае парадак — талоны на харчаванне выдаюцца кожнаму жыхару, вось і засталося шмат лішніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0