Сёння ў Осла Святлана Ціханоўская і кіраўнік Yara Свейн Торэ Холзетэр правялі сустрэчу, каб абмеркаваць правы чалавека, дэмакратыю і сітуацыю з рабочымі калійнага пастаўшчыка Yara у Беларусі.

Святлана Ціханоўская заявіла:

«Yara — важны доўгачасовы партнёр для Беларусі. Аднак, улічваючы масавы тэрор рэжыму, што працягваецца, мы лічым, што Yara самы час спыніць сваю дзейнасць у Беларусі да таго часу, пакуль у нашай краіне не будуць адноўленыя законнасць і дэмакратыя, пакуль не будуць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязні. На сённяшняй сустрэчы з кіраўніцтвам Yara я падкрэсліла, што мы будзем рады бачыць іх кампанію ў якасці партнёра свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў будучыні».

Прэзідэнт і CEO Yara заявіў:

«На ўсіх нас моцна ўплываюць рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, сведкамі якіх мы з'яўляемся. Мы пастаянна спрабуем выкарыстоўваць сваю прысутнасць у Беларусі для забеспячэння бяспекі на прадпрыемстве і зберажэння правоў чалавека, працуем пры падтрымцы некалькіх праваабарончых арганізацый і незалежных прафсаюзаў. Сённяшняя сустрэча дала мне больш глыбокае ўяўленне пра пазіцыю Святланы Ціханоўскай, і мы дамовіліся, што можам быць больш актыўнымі і прадпрымаць далейшыя дзеянні.

Yara вырашыла перагледзець сітуацыю і да снежня прыняць рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі. Тым часам мы працягнем выкарыстоўваць сваё становішча для далейшага прасоўвання пытання бяспекі рабочых і правоў чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0