«Перамога талібаў у Афганістане — гэта вялікая праблема для Расіі. Бо цяпер пад пагрозай апынулася ўся Цэнтральная Азія. Гэта сфера ўплыву РФ. Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан — чальцы АДКБ, у выпадку абвастрэння сітуацыі Расіі давядзецца іх абараняць», — лічыць эксперт. 

Якія наступствы гэтага афганскага катаклізму для Беларусі?

Па-першае, адзначае Валер Карбалевіч, ёсць рызыка, што афганскія ўцекачы могуць з'явіцца на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой, Польшчай. Па той самай схеме, па якой там з'явіліся іракскія мігранты. А ахвотных уцякаць з Афганістана цяпер вельмі шмат. Мігранцкі крызіс вакол Беларусі можа абвастрыцца.

Даволі папулярная думка, што на тле падзей у Афганістане Захад забудзе пра беларускі крызіс. Але эксперт лічыць, што гэта магчыма, ды і Лукашэнка не дасць гэтага зрабіць. Бюракратычная машына ў справе ўвядзення санкцый ЗША запушчана, таму наўрад ці на яе неяк паўплываюць падзеі ў Афганістане.

«Прыход да ўлады талібаў не выгадны ні Расіі, са згаданых прычын, ні ЗША, ні ЕС (пагроза новага мігранцкага крызісу маштабу 2015 году), ні Кітаю. Можа з'явіцца глеба для пачатку супрацоўніцтва Расіі і Захаду перад абліччам новай пагрозы распаўсюду радыкальнага ісламскага тэрарызму. Як тое было ў 2000-х гадах. Гэта значыць, што ступень канфрантацыі паміж РФ, з аднаго боку, і ЗША і ЕС, з другога боку, можа панізіцца.

А вось рэжым Лукашэнкі дзеля ўласнага выжывання якраз робіць стаўку на гэтую канфрантацыю, усяляк абвастрае яе. Яму ўдалося ўпісаць захаванне сваёй улады ў канфлікт Расіі і Захаду, зрабіцца важным, неабходным для РФ гульцом у гэтым супрацьстаянні.

І вось цяпер, калі Масква і Захад будуць вымушаныя шукаць паразумення дзеля нейтралізацыі талібаў, рэжым Лукашэнкі можа стаць перашкодай. Такое развіццё падзей можа паскорыць перамены ў Беларусі», — падсумоўвае Валер Карбалевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0