Фота Wikimedia

Фота Wikimedia

«Я выдаў указ аб прыняцці дадатковых мер у дачыненні да некаторых расійскіх трубаправодаў, прызначаных для экспарту энерганосьбітаў, у сувязі з надзвычайным становішчам у краіне, абвешчаным ва ўказе 14024 ад 15 красавіка 2021 года ў сувязі з незвычайнай і надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў, створанай пэўнай шкоднай знешняй дзейнасцю ўрада Расійскай Федэрацыі»,— гаворыцца ў апублікаваным Белым домам лісце Джо Байдэна, накіраваным у Кангрэс.

У лісце гаворыцца, што ўказ накіраваны на праекты расійскіх трубаправодаў, якія могуць аслабіць энергетычную бяспеку Еўропы, у тым ліку Украіны, і стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы, міжнародным справам і эканоміцы ЗША.

«Указ блакуе ўласнасць і маёмасныя інтарэсы замежных асоб, вызначаных дзяржсакратаром пасля кансультацыі з міністрам фінансаў», — гаворыцца ў лісце. У прыватнасці, санкцыі могуць быць уведзеныя за паслугі, якія спрыяюць будаўніцтву газаправода «Паўночны паток — 2».

Раней Пуцін заявіў, што газаправод «Паўночны паток — 2» амаль дабудаваны, засталося пракласці 15 км. «Газпрам» паведамляў, што разлічвае ўжо сёлета паставіць па газаправодзе 5,6 мільярда кубоў газу. Гэта азначае, што кампанія чакае ўвод першай ніткі газаправода ў эксплуатацыю не пазней за сярэдзіну кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0