РБК-Украіна

РБК-Украіна

Кулеба пракаментаваў рэакцыю РФ на ўстанаўленне Дня ўкраінскай дзяржаўнасці 28 ліпеня, у Дзень хрышчэння Русі, піша РБК-Украіна.

«Расійскія калегі, Украіне ў адрозненне ад вас не трэба нічога прыватызаваць. Мы як былі на сваёй зямлі тысячы гадоў, так і застаемся на ёй. Гэта вы спрабуеце прысвоіць чужую гісторыю, чужыя стравы, чужую культуру. Украіна была, ёсць і будзе», — заявіў Кулеба.

Паводле яго слоў, спробы Масквы называцца цэнтрам — яны не новыя, яны былі і сотні гадоў таму.

«Двух Кіеваў няма. Ёсць адзін Кіеў, і гэта ўкраінскі Кіеў. Гэта сталіца ўкраінскай дзяржавы. Ён з самага пачатку быў сталіцай старажытнай Русі. Гэта наша гісторыя. Наша сучаснасць. Наша мінулае», — заявіў ён.

Раней міністр замежных спраў Расіі пракаментаваў рашэнне святкаваць Дзень украінскай дзяржаўнасці у Дзень хрышчэння Русі. «Украіна нас, напэўна, яшчэ не раз парадуе сваімі рашэннямі. Вось на днях было сказана, што яны прыватызавалі дзень хрышчэння Русі. Не ведаю, можа быць, хутка будзе вырашана спадаром Зяленскім, што Новы год можна адзначаць толькі ва Украіне», — сказаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0