Скрын з відэа канцэрту. Па словах Лізаветы, у інсталяцыі — яе выцінанкі.
— Днямі напісала сяброўка, што жыве ў Кіеве. Яна выпадкова ўбачыла мае творы на канцэрце. З просьбай аб выкарыстанні маіх прац да мяне ніхто не звяртаўся, — расказала «Рэгіянальнай газеце» Лізавета.
— Падчас выканання песні Ратару «Адна каліна» для інсталяцыі сцэны ўзята дакладна пяць маіх выцінанак. Не заўсёды добра бачная агульная выява, але элементаў вельмі шмат.
У маі таксама без дазволу Лізаветы ўкраінскія дызайнеры ўзялі частку яе працы для ўбору сваёй удзельніцы ў конкурсе «Міс Сусвету», што адбываўся ў Маямі.