Следчы камітэт завяршыў праверку па зваротах грамадзян, якія пацярпелі ад жорсткасці сілавікоў падчас затрымання на мірных акцыях пратэсту і ў месцах пазбаўлення волі. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.

На думку ведамства, падача гэтых зваротаў насіла «кіраваны характар». З заявамі аб правядзенні праверкі па фактах «нібыта супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» звярнуліся 680 чалавек.

Сцвярджаецца, што сіла і спецсродкі ўжываліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона «Аб органах унутраных спраў» і іншых нарматыўных прававых актаў.

Ведамства сцвярджае, што грамадзяне атрымалі свае траўмы «ў месцах правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і масавых беспарадкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0