Хакеісты зборнай Беларусі з паражэння стартавалі ў кваліфікацыйным турніры Алімпійскіх гульняў — 2022.

У першым паядынку групы D у cлавацкай Браціславе беларусы саступілі камандзе Польшчы з лікам 0:1 (0:0, 0:0, 0:1).

Зборная Беларусі была фаварытам сустрэчы. Гэта першая перамога палякаў над зборнай Беларусі ў афіцыйных матчах.

У кваліфікацыі беларусам засталося правесці два матчы: з Аўстрыяй і Славакіяй. На Алімпійскіх гульнях згуляе пераможца групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0