Reuters.com

Reuters.com

«На жаль, я вымушана канстатаваць той факт, што мне давядзецца ўзяць паўзу ў трэніроўках з-за траўмы шыі. Любы рух выклікае ў мяне боль і самае важнае зараз — гэта прайсці курс рэабілітацыі і зноў вярнуцца ў строй.

Так выйшла, што гэтую траўму я атрымала як раз у Токіа на трэніроўцы. Вядома ж, я адразу звярнулася там да доктара, мяне агледзелі і паставілі дыягназ — удар. Намазалі маззю і сказалі, што праз пару дзён усё пройдзе. Маглі, вядома, зрабіць і дадатковыя абследаванні, бо там было ўсё неабходнае абсталяванне, але не сталі.

Па выніку, я жыла з болем у шыі месяц, а ў пятніцу, пасля МРТ, высветлілася, што ў мяне надрыў звязак.

Вы задаецца пытаннем: а як можна было траўмаваць шыю? Усё вельмі проста! Я рабіла штангу вагой 120 кг і ў момант, калі я з ёй ўставала, яна крыху адарвалася ад шыі і ўпала назад. Я пачула шчаўчок і адразу адчула боль. На гэтым я скончыла трэніроўку, але ўжо тады разумела, што гэта абыдзецца як мінімум ударам, а максімум пераломам.

І, вядома, усе далейшыя трэніроўкі выклікалі боль, як і спаборніцтвы, але я старалася яе не заўважаць, бо я 5 гадоў ішла да гэтага старту і хацела годна выступіць. Па шчаслівым збегу абставінаў ніякіх пераломаў у мяне няма, але ёсць надрыў, які трэба лячыць і на гэта трэба час.

Але я хачу сказаць адно! Я ніколі не здамся. Зараз я буду праходзіць інтэнсіўнае лячэнне для больш хуткага выздараўлення. Вялікі дзякуй за разуменне і падтрымку! Хутка ўбачымся!» — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0