Гаворка ідзе найперш пра журналістаў, якія пакінулі радзіму з прычыны пераследу. Гэта рэдакцыя Hrodna.Life і журналісты парталу «Магілёўскі рэгіён», паведамляе БАЖ.

Падчас урачыстай прэс-канферэнцыі і перадачы ключоў прысутных беларусаў прывітаў віцэ-прэзідэнт Беластока Збігнеў Нікітаровіч:

«Беласток — асабліва добрае месца для такога роду падтрымкі і дзейнасці. Мы суседзі, і Гродна нам блізкі горад. Я веру, што гэта таксама інвестыцыя мясцовага самакіравання Беластока. І ў цэлым добрае дэмакратычнае суседства.

Памяшканне плошчай 70 кв. м. было перададзена беларускім журналістам па мінімальнай арэнднай стаўцы: 2 злотыя (прыкладна 1,3 рубля) за квадратны метр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0