Кароткачасовыя дажджы, а з раніцы туман: надвор'е на 1 верасня
У ноч на 1 верасня па поўначы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Уначы і раніцай — туман.
Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, у асобных раёнах парывісты.
Ноччу +8..+14°С, днём +15..+21°С.
У Мінску — кароткачасовы дождж і +16..+18°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ