Пуцін ва Уладзівастоку. Фота ТАСС

Пуцін ва Уладзівастоку. Фота ТАСС

Двойчы «рассыпалася расійская дзяржаўнасць»: пасля рэвалюцыі 1917 года Расійская імперыя спыніла існаванне, Расія «страціла каласальныя тэрыторыі, паступова аднавілася», а потым «адбылося яшчэ і крушэнне Савецкага Саюза».

«А чаму? Бо трэба ўважліва прааналізаваць, што было трыгерам, што было спускавым кручком да гэтых драматычных падзеяў. Калі б яны не адбыліся, у нас была б іншая краіна. Некаторыя спецыялісты лічаць, што ў нас насельніцтва было б цяпер пад 500 млн чалавек. Толькі ўдумайцеся ў гэта», — сказаў Пуцін 1 верасня на сустрэчы са школьнікамі ва Уладзівастоку.

Ён пры гэтым не ўдакладніў, на якіх спецыялістаў спасылаецца. У апошнія гады Пуцін неаднаразова дэманстраваў цікавасць да гісторыі і пісаў артыкулы з выкладаннем сваіх поглядаў на яе, паведамляе Бі-бі-сі.

Цяпер насельніцтва Расіі складае прыкладна 146 млн чалавек.

«А калі б гэтых трагедый не было, было б каля 500 млн чалавек. Розніца ёсць? — працягнуў прэзідэнт Расіі. — Сукупная моц дзяржавы, якая ў геаметрычнай прагрэсіі пастаянна павялічваецца… Ствараецца ўсё больш і больш магутная аснова развіцця, існавання, дабрабыту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0