Гэты дакумент уносіць змяненні ва указ Лукашэнкі 2008 года. Там гаварылася аб павелічэнні аб'ёмаў будаўніцтва жылля, забеспячэнні службовым жыллём вайскоўцаў і прыцягненні дадатковых інвестыцый для развіцця жыллёвай інфраструктуры ў Мінску і прыгарадзе. Удзельнічаць у праектах павінен быў «Трайпл» Юрыя Чыжа.

Кампанія павінна будзе сплаціць сродкі, прапарцыйныя нявыкананым або неналежным чынам выкананым абавязацельствам. Гаворка ідзе аб прадастаўленні зямельных участкаў, перададзеных «Трайплу» без аўкцыёнаў, для будаўніцтва жылля. Акрамя таго, кампанія павінна кампенсаваць кошт жылля, якое прызначалася для пераселеных з тэрыторый, перададзеных кампаніі Чыжа.

Нагадаем, што «Трайпл» летась прызнаў сябе неплацежаздольным, а маёмасць Юрыя Чыжа апісваюць судовыя прыставы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0