Міхаіл Гуцэрыеў, Фота РБК

Міхаіл Гуцэрыеў, Фота РБК

З канца чэрвеня прыпыненыя будаўнічыя работы — на праект выкарыстана ўжо 820 мільёнаў даляраў, але яшчэ 580 завіслі на кітайскім баку.

«Слаўкалій» летам не атрымаў з іх чаканы транш у 103 мільёны даляраў з прычыны ўведзеных санкцый.

Кампанія Міхаіла Гуцэрыева разам з беларускімі дзяржаўнымі структурамі спрабуе пераканаць кітайцаў вырашыць праблему. 

Склаўся цэлы санкцыйны пасьянс: пад забарону трапіў як сам Гуцэрыеў, так і Беларусбанк, які з'яўляецца крэдытным аператарам, праз якога кітайскія грошы аказваюцца ў «Слаўкалія» — драбнейшыя прыватныя банкі проста не падыходзяць па патрабаваннях для «пераварвання» шматмільённых транзакцый. 

Крыніцы паведамляюць, што забудоўшчыкі з'язджаюць з пляцоўкі, «Слаўкалій» мае перад імі даўгі. 

«Нас сабралі на нараду і замест канкрэтыкі з аплатай работы прапанавалі браць крэдыты самастойна і дабудоўваць, маўляў, наш бос мільярдэр, для яго гэта «не грошы», ён усё верне, нават калі кітайцы не разлічацца», — сказаў нам адзін з забудоўшчыкаў. 

Па яго словах, абяцанням веры няма, удзельнікі нарады ўспрынялі гэта як сігнал да згортвання.

Нагадаем, распрацоўка Нежынскага радовішча — амбіцыйны праект Міхаіла Гуцэрыева, якому ў свой час Лукашэнка прапаноўваў удзельнічаць у прыватызацыі Беларуськалія, але ў выніку ўсё перагулялася і выйшла іначай — у 2011-м дзяржаўныя СМІ рапартавалі, што «расійскі мільярдэр укладзе ў эканоміку рэспублікі 1,5 мільярда даляраў для распрацоўкі Нежынскага радовішча калію пад Любанню». 

Па факце Гуцэрыеў узяў у кітайцаў крэдыт на 1,4 мільярды даляраў на будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната пад гарантыі беларускага ўрада. 

Сваіх грошай, па розных ацэнках, ён уклаў ад 250 да 600 мільёнаў даляраў. 

Чытайце таксама:

Міхаіл Гуцэрыеў перадаў 37% акцый «Руснафты» свайму брату. Усё праз брытанскія санкцыі 

Сын Гуцэрыева, які трапіў пад заходнія санкцыі, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?