Колькасць палітычных зняволеных працягвае павялічвацца: у жніўні палітвязнямі былі прызнаны 49 чалавек. Па стане на 1 верасня колькасць палітвязняў, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях, у папраўчых установах адкрытага тыпу, якія змяшчаюцца ў СІЗА і пад хатнім арыштам, складае 653 чалавекі. З іх 511 чалавек ужо асуджаны на розныя тэрміны пакарання, у адносінах да 30 чалавек ідзе судовы разгляд, яшчэ 112 палітвязняў чакаюць суду.

Вядома пра не менш як 136 асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах у апошнім летнім месяцы. З іх 22,06% складаюць жанчыны, 77,94% — мужчыны.

Геаграфія прысудаў па «пратэсных» крымінальных справах у жніўні выглядае наступным чынам:

  • Мінск — 25 чалавек;
  • Брэсцкая вобласць — 58 чалавек;
  • Гродзенская вобласць — 10 чалавек;
  • Мінская вобласць — 10 чалавек;
  • Магілёўская вобласць — 11 чалавек;
  • Гомельская вобласць — 17 чалавек;
  • Віцебская вобласць — 5 чалавек.

Сумарна за жнівень па палітычна матываваных крымінальных справах суды вынеслі:

  • 120 гадоў і 1 месяц зняволення для 43 чалавек;
  • 85 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») для 39 чалавек;
  • 93 гады абмежавання вол без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») для 47 чалавек;
  • 3 месяцы арышту для 1 чалавека;
  • 3 гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі для 1 непаўналетняга;
  • 120 гадзін грамадскіх работ для 1 чалавека;
  • 480 базавых велічынь штрафу для 4 чалавек;
  • 2300 базавых велічынь штрафу як дадатковае пакаранне для 2 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0