Глеб віну прызнаў цалкам. Растлумачыў, што не меў мэты абразіць Лукашэнку, а проста напісаў каментар. Аднак разумеў, што сваімі дзеяннямі падрывае аўтарытэт і дзяржавы, і яе кіраўніка. Каментар абвінавачваны пакінуў на эмоцыях «з-за прадастаўлення крэдыту Беларусі».

Дзяржабвінаваўца прасіла вывучаць матэрыялы справы ў закрытым рэжыме, суд адхіліў такое хадайніцтва. Тады пракурорка Ірына Хадневіч прасіла «дзеля этыкі не зачытваць пакінуты каментар услых».

У спрэчках бакоў пракурорка звярнула ўвагу суда, што абвінавачаны ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а ў наступным — пакінуў каментар у адрас кіраўніка дзяржавы, які носіць яго негатыўную ацэнку. Ірына Хадневіч запэўнівала, што выпраўленне Глеба можа быць дасягнута толькі пры прызначэнні яму пакарання, звязанага са строгай ізаляцыяй ад грамадства, і прасіла пазбавіць хлопца свабоды тэрмінам на адзін год.

Аднак суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі пастанавіў прызнаць Глеба вінаватым і прызначыць яму 1,5 года «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0