«Чалавека, звязанага з найважнейшымі момантамі ў найноўшай гісторыі Грэцыі, вялікага кампазітара і самаадданага змагара [за правы і свабоды людзей] з намі больш няма», — адзначыла агенцтва AMHA.

Менавіта Тэадаракісу належыць аўтарства музыкі да паказанага ў фільме «Грэк Зорба» танца сіртакі.

І сам танец быў створаны спецыяльна для кінакарціны на аснове старадаўняга танца воінаў - хасапіка.

Пасля выхаду на экраны фільма сіртакі сталі самым папулярным грэчаскім танцам у свеце і наогул адным з сімвалаў Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0