Брытанскі часопіс Times Higher Education (THE) апублікаваў абноўлены рэйтынг універсітэтаў на 2022 год. У спіс ўвайшлі чатыры беларускія ўстановы.

Напрыклад БДУ заняў месца «1201 і ніжэй». У рэйтынг таксама ўключаныя тры ўніверсітэты, але без канкрэтнага месца. Гэта БДУІР, а таксама медуніверсітэты ў Гродне і Віцебску.

Што да суседніх краін, то тут такія вынікі: Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (158 месца), а таксама Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Санкт-Пецярбургскі палітэхнічны ўніверсітэт ды іншыя 

Ва Украіне найлепшым палічылі не кіеўскія ВНУ, а Сумскі дзяржаўны ўніверсітэт (месцы з 501 па 600).

У Польшчы вышэй за іншыя апынуўся Ягелонскі ўніверсітэт (501-600), у Літве — у Літоўскага ўніверсітэта па вывучэнні здароўя (601-800) і Віленскага ўніверсітэта (800-1000), а таксама Літоўскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна (1000-1200), у Латвіі — у Рыжскага ўніверсітэта імя Страдыня (501-600) і Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта (800-1000).

Усяго ў рэйтынг увайшлі больш за 1600 навучальных устаноў з 99 краін і рэгіёнаў свету. ВНУ ацэньвалі па 13 параметрах, аб'яднаным у пяць груп: цытаванасць навуковых артыкулаў, уклад у інавацыі, даходы ад даследчай дзейнасці, якасць выкладання, ступень глабальнасці універсітэта (магчымасць прыцягваць найлепшых супрацоўнікаў і замежных студэнтаў).

Першы радок рэйтынгу шосты год запар заняў Оксфардскі ўніверсітэт. Другую падзялілі дзве ВНУ з ЗША — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Гарвардскі ўніверсітэт. Следам за імі — Стэнфардскі ўніверсітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0