У Гомелі вучань 8-га класа адной са школ памёр на перапынку, паведамляе БелТА.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння на перапынку паміж урокамі хлопчык гуляў у тэлефоне, раптам яму стала дрэнна. Неадкладна паклікалі медсястру, яна адразу выклікала хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя дзеянні доўжыліся 45 хвілін. На жаль, выратаваць дзіця не ўдалося.
Прычыны смерці школьніка высвятляюцца.