ЕC гатовы ўзаемадзейнічаць з новым урадам талібаў у Кабуле, але групоўка павінна паважаць правы чалавека, у тым ліку правы жанчын, і не дазваляць Афганістану стаць плацдармам для тэрарызму. Пра гэта заявіў у пятніцу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазеп Барэль, паведамляе Reuters.
«Каб падтрымаць афганскае насельніцтва, нам прыйдзецца ўзаемадзейнічаць з новым урадам у Афганістане», — сказаў Барэль падчас сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, якая адбылася ў Славеніі.
Паводле яго слоў, узровень супрацоўніцтва будзе залежаць ад гатоўнасці талібаў выканаць пэўныя ўмовы. Супрацоўніцтва таксама не азначае афіцыйнага прызнання ўлады талібаў.
0
0
0
0
0
0