У сюжэце падрабязна расказвалася пра забойствы пенсіянераў.

«Сёння яму 30. Магло б быць, — паведаміла журналістка ў канцы сюжэту. — Першы смяротны прысуд у 2021 годзе».

Афіцыйна пра выкананне смяротнага прысуду не паведамлялася.

***

Віктара Скрундзіка, Валянціна Бушніна і Віталя Мяцежа затрымалі ў лютым 2019 года. За некалькі месяцаў да гэтага Віктар Скрундзік выйшаў на волю пасля чарговай адсідкі. Тройца стала рабаваць пенсіянераў.

Сам Скрундзік забіў дваіх пенсіянераў — аднаго ў вёсцы Ульянаўка, другога ў суседніх Сухоўчыцах. Пасля ён напаў яшчэ на адну пенсіянерку ў Сухоўчыцах, але яна выжыла.

Менавіта праз яе паказанні стала вядома пра забойства 79-гадовага Міхаіла Шугалея ў Сухоўчыцах. Раней следчыя лічылі, што дзед згарэў праз праблемы з грубкай, але высветлілася, што гэта Скрундзік падпаліў яго дом. Пра гэта агаварыўся сам Скрундзік, падчас збіцця пенсіянеркі ён сказаў: «Аддавай грошы, ці будзе табе тое ж, што і Шугалею!»

На судзе пракурор папрасіў расстраляць Віктара Скрундзіка, Віталя Мяцежа адправіць на 22 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму, а Валянціна Бушніна — пасадзіць на 18 гадоў. Такі вырак суд і вынес.

Вярхоўны суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення.

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0