Паведамляецца, што ў шэрагу публікацый, размешчаных на сайце, былі фатаграфіі і відэа з сайтаў, інфармацыйную прадукцыю якіх суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама гіперспасылкі на іх.

«Асобныя артыкулы суправаджаліся відэаматэрыяламі, якія відавочна негатыўна характарызавалі грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Доступ да ідэнтыфікатара сеткавага выдання абмежаваны з забаронай аднаўляць яго да заканчэння шасці месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0