Фота Яўгена Ерчака

Фота Яўгена Ерчака

Ці ёсць выхад з гэтай сітуацыі? Паводле Пазняка, «у інтарэсах беларускага народа — адмяніць авіяпасажырскую і наземна-транспартную блакаду Беларусі, аднавіць міжлюдскія сувязі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадствам. Таксама старшыня КХП БНФ прапануе замарозіць эканамічныя санкцыі і ўступіць у перамовы з процілеглым бокам аб спыненні рэпрэсіяў, катаванняў, пераследу грамадзянскай супольнасці.

«У самым пачатку гібрыднай вайны, каб спыніць эскалацыю, трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў, гэта значыць пачаць размаўляць», бо «палітыка загнаць Лукашэнку ў пастку (у Расію) коштам жыцця беларускага народа — гэта ёсць эгаістычная палітыка варварства», — піша ён.

На думку лідара КХП-БНФ, у сітуацыі «татальнай эканамічнай блакады выжываюць толькі дыктатары, а цярпіць народ». А ў беларускай сітуацыі эканамічныя санкцыі і блакада, «гэта ёсць загон да анексіі, да страты суверэнітэту, да інтэграцыі Беларусі ў Расію».

Артыкул Пазняка выклікаў на некалькі дзён абмеркаванне ў інтэрнэце. Былі тыя, хто пагаджаўся, што Беларусь трапляе ў яшчэ большую залежнасць ад Расіі і сапраўды санкцыі яшчэ больш ізалююць беларускі народ.

Апаненты заўважылі, што сам афіцыйны Мінск давёў да такой сітуацыі, а любыя прапановы перамоваў рашуча адкідаліся ўладай. З кім весці дыялог? Хто яго будзе прадстаўляць з іншага боку, калі ў краіне больш за 600 палітвязняў?

У гэтай сітуацыі варта згадаць заявы Зянона Пазняка, якія ён рабіў апошні год і якія выклікалі розгалас у інтэрнэце, а потым забываліся.

Назваў Бабарыку новым вірусам

У пачатку выбарчай кампаніі, у чэрвені 2020 года, калі Бабарыка ўжо быў затрыманы, Пазняк заявіў, што «той патэнцыйна больш шкодны вораг беларускай нацыі, чым Лукашэнка, бо вірус Лукашэнкі ўжо на 97% выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізму». А Бабарыка — гэта новы вірус, які не спатыкае імунітэту і «давершыць маскоўскую справу разбурэння беларускай дзяржавы і беларускай нацыі».

Потым ён станоўча выказаўся пра нерэгістрацыю кандыдатамі Бабарыкі і Цапкалы. «Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней», — пісаў ён і рабіў прагнозы, што «банкір сядзе мінімум на шэсць гадоў разам з кампаніяй, а ягоныя клеркі пабягуць, як і раней, лізаць узурпатара». Віктара Бабарыку ў выніку асудзілі да 14 гадоў калоніі.

Крытыкаваў Ціханоўскую за тое, што яе «ўзялі ў абарот»

Пазняк актыўна каментаваў выбарчую кампанію. Спачатку пахваліўшы Святлану Ціханоўскую, ён потым аб’яднанне штабоў назваў ідыятычным нонсэнсам, а таксама сказаў, што Ціханоўскую «рэжым і кантора ўзялі ў абарот».

«Шчыра кажучы, мне аж шкада мілых дам (хоць адна з іх носіць выразныя прыкметы службісткі), што ўляпаліся ў гэтае вадэвільнае шоу і ў нядобрую справу», — пісаў ён пра жанчын.

Абвінаваціў Латушку ў разбурэнні Купалаўскага тэатра

Каментаваў лідар КХП-БНФ нават сітуацыю з Купалаўскім тэатрам, абвінаваціўшы Паўла Латушку ў яго разбурэнні. «Рэжым звольніў [Латушку] за недагляд настрояў у тэатры. Гэта абурыла актораў. Тут жа ўзнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта налажылася яшчэ абурэнне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаванні людзей. Акторы часта людзі імпульсіўныя. Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеянняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы», — пісаў ён у лютым 2021 года.

Магчыма, варта разглядаць новыя высновы Зянона Пазняка як прыватную думку. А будучыя падзеі пакажуць, хто меў рацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0