Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Узоры на шэрсці накшталт плямаў леапарда ці палос тыгра — гэта адна з характарыстык, што адрозніваюць прадстаўнікоў сямейства каціных ад іншых жывёл. Цяпер вучоныя ідэнтыфікавалі ген, адказны за гэтыя ўзоры.

Эксперты з Інстытута біятэхналогіі ў амерыканскім Хантсвіле прааналізавалі ўзоры скуры нежыццяздольных эмбрыёнаў сямейства каціных на розных стадыях развіцця. Кіраўнік даследавання Грэгары Барш жадаў зразумець, калі ў кошак пачынаюць фарміравацца ўзоры на шэрсці — аказалася, што гэта адбываецца яшчэ падчас развіцця эмбрыёна. Больш за тое, пасля нараджэння кацяняты — ад звычайных кошак да леапардаў — маюць той жа ўзор на скуры, які застанецца з імі на ўсё жыццё, піша Daily Mail.

Навукоўцы таксама знайшлі сігнальную малекулу, якую кадзіруе ген Dkk4. Яны лічаць, што менавіта гэтая малекула адказная за ўзоры на шэрсці жывёл накшталт леапардаў, тыграў і гепардаў. Малекула па-рознаму праяўляе сябе падчас развіцця эмбрыёна, што і выклікае розныя тыпы ўзораў на шэрсці жывёл.

Ранейшыя даследаванні паказалі, што каляровыя ўзоры на хатніх кошках з’яўляюцца падчас росту шэрсці, калі ў групах сумежных фалікулаў вырастаюць валаскі з пігментам розных тыпаў. Аднак пакуль няясна, чаму ў фалікулах часам вырабляецца пігмент менавіта чорнага колеру, а часам — жоўтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0