Аб гэтым заявіў палітолаг, член Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі ў часе рэгіянальнага форуму «Беларусь адзіная», піша БелТА.
«Праект Канстытуцыі прадстаўлены ўжо кіраўніку дзяржавы. Але тры пытанні застаюцца нявырашанымі. Мы думаем іх абмеркаваць на нарадзе з удзелам Лукашэнкі.
Гэта статус, прынцыпы камплектавання і кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу; наяўнасць смяротнага пакарання ў крымінальным заканадаўстве нашай краіны; права працоўных калектываў на вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты», — сказаў Аляксандр Шпакоўскі.