«Неабыякавы грамадзянін» паскардзіўся ў міліцыю на тое, што «невядомы мужчына выходзіў і выкрыкваў лозунг». Таму па выхадзе з транспарту Міхаіла адразу затрымалі міліцыянты. У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.
Сёння справу Дубіны разгледзела суддзя Марыя Ярохіна. Міхаіл сцвярджае, што ў тралейбусе паспрачаўся з двума мужчынамі на шакаладку, што выкрыкне «Жыве Беларусь». У выніку аказалася, што гэтыя мужчыны — міліцыянты ў цывільным.
Суддзя Ярохіна прызнала Міхаіла вінаватым і пакарала яго 30-сутачным арыштам.