Маладога чалавека абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 КК), падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 295-3), паведамляюць праваабаронцы.

На судзе Саковіч сказаў, што ў ноч з 10 на 11 жніўня мінулага года ён прысутнічаў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў тое, што адбывалася на тэлефон. 12 жніўня яго знаёмыя (адзін з якіх пазней з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць «кактэйлі Молатава».

З каністрай і бутэлькамі маладых людзей затрымалі ў адным з двароў мікрараёна Захад-3: «Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус».

Спачатку ў дачыненні да Саковіча склалі адміністрацыйны пратакол. У рамках крымінальнай справы маладога чалавека затрымалі толькі 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у міліцыю як сведка па іншай крымінальнай справе.

Саковіч таксама даведаўся, што знаходзіўся ў вышуку, хаця, па яго словах, не хаваўся — жыў дома, хадзіў на працу.

У судзе віну Саковіч прызнаў цалкам. Выступаючы з апошнім словам, малады чалавек сказаў: «Прашу не судзіць мяне строга. І прашу не пазбаўляць волі. Мама пасля смерці бацькі засталася адна і мае патрэбу ў дапамозе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0