Паводле звестак на 10 верасня ў Беларусі з пачатку пандэміі налічваецца 499 279 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, за апошнія суткі выяўлена 1859 новых выпадкаў, паведамілі ў Мінздароўя.

Ачунялі пасля перанесенай хваробы 489 870 чалавек, да колькасці выпісаных за апошнія суткі дадаліся 1529 жыхароў. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3893 пацыенты. За суткі — 11.

Па стане на 10 верасня звыш 1 744 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, а цалкам прышчапіліся ад кавіду больш за 1 457 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0