Такімі грамадскімі актывістамі могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце 25 гадоў і старэйшыя, здольныя «па маральных і дзелавых якасцях аказваць садзейнічанне адпаведным органам». Гэтыя функцыі мяркуецца выконваць на грамадскіх асновах у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да працы такімі інспектарамі, у тым ліку для выканання сацыяльна значных задач. У якасці прыкладу такой дзейнасці прыводзяцца маніторынг цэн на тавары першай неабходнасці, назіранне за эфектыўнасцю выкарыстання дзяржмаёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0