Чытачка «Нашай Нівы» паведаміла, што ў Гомелі на свяце горада з загона збеглі каровы і напалі на мужчыну. Кароў нібыта прывезлі напярэдадні гарадскога свята. Заўтра на пляцоўцы ля Лядовага палаца мае адбыцца фестываль «Мясмалфэст». У раёне здарэння бачылі хуткую дапамогу.

Адну з жывёл заўважылі ў горадзе.

Карову (ці бычка?) ужо бачылі ў Валатаве. Адпаведнае відэа з’явілася ў сацыяльных сетках.

Пазней міліцыя і МНС знайшлі дзвюх кароў, якія збеглі з фестывалю ў Гомелі.

Сілавікі адсправаздачыліся, што аператыўна знайшлі збеглых жывёл. Адну знайшлі на 2-й Грамадзянскай вуліцы, другую — на Клёнкаўскай. Мяркуючы па карце, адна карова прайшла каля 1,5 км, другая — амаль два.

«Цяпер праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па іх суправаджэнні і дастаўцы ў вальеры», — піша УУС Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0