Каталіцкія біскупы Беларусі назвалі карыкатуру і артыкул «Мінскай праўды» «свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай». Яны таксама выказалі спадзеў, што «адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку гэтай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства».

9 верасня біскуп Алег Буткевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, атрымаў ліст ад імя Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака, у якой чыноўнік падкрэсліў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Нагадаем, пасля скандальнай вокладкі «Мінскай праўды» пасол Ватыкана сустрэўся з Макеем.

Уладзімір Макей пацвердзіў нацэленасць на развіццё супрацоўніцтва з Ватыканам.

Падкрэслена недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этна-канфесійнай згоды.

Як адзначыў Макей, у гэтым кантэксце не варта надаваць ніякай увагі асобным, выключна суб'ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш [НН — магчыма, пад гэтым маецца на ўвазе скандал з вокладкай «Мінскай праўды»].

Суразмоўцы дамовіліся падтрымліваць дыялог па ўсіх пытаннях, звязаных з беларуска-ватыканскім узаемадзеяннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0