2017 год

10 ліпеня. Законапраект аб адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўнесены ў расійскі парламент.

22 лістапада. Задача адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй складаная, але яе неабходна вырашаць. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

8 снежня. Адмена роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве патрабуе ўзважанага падыходу. Такое меркаванне выказаў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

2018 год

3 студзеня. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расіі ў I квартале плануюць абмеркаваць пытанне адмены роўмінгу, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

28 лютага. Беларусь і Расія рыхтуюць прапановы па пытанні адмены роўмінгу, паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля адкрыцця XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

10 мая. Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пачало адпрацоўвацца на ўзроўні аператараў сувязі дзвюх краін, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

13 чэрвеня. Беларусь і Расія працягваюць працу на ўзроўні профільных Міністэрстваў над адменай роўмінгу, гатовых рашэнняў пакуль што няма. Пра гэта паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках пасяджэння Савета Міністраў СД.

13 жніўня. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі на сумесным пасяджэнні ў Смаленску разгледзелі план дзеянняў па далейшай прапрацоўцы пытання адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

11 кастрычніка. У працэсе адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве намеціліся зрухі. Аб гэтым журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар СД Рыгор Рапота.

21 снежня. Праца па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй вядзецца так сабе. Такую ацэнку ў размове з журналістамі даў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

2019 год

21 сакавіка. Тэхнічныя перашкоды для адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй адсутнічаюць, аднак Міністэрствы сувязі дзвюх краін пакуль не прыйшлі да агульнай пазіцыі аб тым, што ж у канчатковым выніку маецца на ўвазе пад паняццем «адмена роўмінгу». Пра гэта паведаміла намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Наталля Гардзеенка.

17 чэрвеня. Па пытанні аб адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве працягваецца працэс узгаднення і ўдакладнення. Пра гэта на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі паведаміў старшыня камісіі па інфармацыйнай палітыцы Андрэй Навумовіч.

17 ліпеня. Рашэнне аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пакуль не дасягнута з-за пазіцыі мабільных аператараў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў.

18 ліпеня. Рашэнні па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будуць прымацца ў жніўні. Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

10 снежня. Перашкодай у вырашэнні пытання аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй сталі бізнэс-інтарэсы аператараў сотавай сувязі дзвюх краін. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

23 снежня. Адмена роўмінгу ў СД прадугледжана да верасня 2020 года, паведамілі ў Міністэрстве сувязі Беларусі.

2020 год

27 мая. Мінсувязі Беларусі арыентуецца на адмену роўмінгу з Расіяй у верасні, нягледзячы на COVID-19.

5 ліпеня. Мінсувязі Беларусі і Расіі пацвердзілі намер адмяніць роўмінг да кастрычніка.

17 верасня. Беларусь і Расія абмеркавалі неабходныя дзеянні для адмены роўмінгу да 1 кастрычніка.

26 верасня. Мабільныя аператары Беларусі і Расіі пакуль не дамовіліся па антыфродавай працы для адмены роўмінгу.

30 верасня. Аператары Беларусі і Расіі з 1 кастрычніка пачнуць тэставаць антыфрод для адмены роўмінгу.

1 кастрычніка. Буйныя расійскія аператары сувязі тэхнічна гатовыя да адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве і чакаюць канчатковых рашэнняў з боку беларускіх партнёраў.

20 кастрычніка. Беларусь і Расія дамагліся прагрэсу па пытанні аб адмене роўмінгу, сістэма зніжаных тарыфаў мабільнай сувязі запрацуе ў тэставым рэжыме з 1 лістапада. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

2021 год

22 сакавіка. Камісія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы лічыць, што ўсе мерапрыемствы па адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі могуць быць завершаныя да 2 красавіка — Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

7 красавіка. Тарыфы на сотавую сувязь паміж Беларуссю і Расіяй ужо зніжаны ў 7 разоў, канчаткова роўмінг адменяць да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0