«Учора ад Паліны прыйшла першая вестка з гомельскай жаночай калоніі ПК-4. Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць каранцін, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні».

Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей.

Пасля 10 сутак працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам Паліна правяла ў карцары (штрафным ізалятары) 20 сутак, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе і не спыняцца на фінішнай прамой!» — напісаў Андрэй.

Паліну Шарэнду-Панасюк прысудзілі да двух гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза прэзідэнта), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 364 (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0