«Наогул гэтае пытанне было ўплецена ва ўсе пытанні. Напэўна, 3-3,5 гадзіны з 8 гадзін мы вялі дыялог менавіта аб абароне і бяспецы. Ён мне распавёў пра больш сучасныя комплексы С-500, якія могуць працаваць па балістычных ракетах. Вельмі эфектыўны комплекс. У тым ліку я яму яшчэ раз нагадаў пра С-400, распавёў яму, дзе мы хочам паставіць гэтыя комплексы, — распавёў ён. — Дзякуй богу, цяпер у нас цалкам комплексамі С-300 перакрыты перыметр на заходнім кірунку. Але, як вы ведаеце, у нас і паўднёвы кірунак дадаўся. Мы з беларускімі генераламі і расіянамі абмяркоўвалі гэтую тэму.

Нас пачынаюць з поўдня падаграваць. А што яшчэ будзе… Мы павінны рыхтавацца — 1200 км мяжа з Украінай. Таму нам прыйдзецца зачыняць і гэты перыметр. І мы размаўлялі пра тое, што С-400 нам будзе да месца. І ён даў даручэнне міністру абароны, каб з нашымі прапрацавалі гэтыя пытанні для таго, каб можна было паставіць гэтыя комплексы нам».

Лукашэнка таксама падзякаваў расійскаму кіраўніцтву і вайскоўцам, ВПК Расіі за тое, што яны ўзгаднілі цэлы пералік узбраення, якое да 2025 года будзе пастаўлена ў Беларусь.

«Гэта каля дзясятка самалётаў, частка нам ужо паступіла, гэта некалькі дзясяткаў верталётаў, Тор-М2. Вялікія аб'ёмы. Гаворыць гэта пра тое, што і мы, і Расійская Федэрацыя вельмі сур'ёзна ўспрымаем гэты заходні кірунак, дзе мы знаходзімся непасрэдна побач з натаўскімі войскамі», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0