Вядома, што 13 снежня 2020 года Барысёнак праз «Аднакласнікаў» у адной з суполак пакінуў паведамленне пад фота старшага інспектара ДАІ М.Малахевіча, у якім утрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванні.

Экспертыза палічыла гэты выраз абразай.

Барысёнак цалкам прызнаў сваю віну. Аднак зазначыў, што каментар пакінуў таму, што ў краіне чыніцца гвалт.

У выніку суддзя вынес наступны вырак: два гады хіміі. Таксама Барысёнак мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю 1 000 рублёў.

1 ліпеня яго ўжо каралі па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму два гады хатняй хіміі. Пацярпелым па справе быў участковы Міхаіл Жарыкаў.

9 снежня 2020 года Барысёнак пакінуў у адным з чатаў у «Аднакласніках» у дачыненні да міліцыянта таксама негатыўны каментар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0