З ліпеня на сям’ю ў Ленінскім РУУСе бесперапынна складаюць пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Апошні раз іх арыштавалі 26 жніўня на 15 сутак. Але пасля арышту сям’я так і не выйшла на волю — на іх склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП.

Справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут, але ў розныя дні: Сяргея — 10 верасня, а Анастасіі — 13 верасня. Іх справы ў раскладзе з’явіліся толькі пасля суда. Вядома, што мужа і жонку зноў асудзілі на 15 сутак кожнага. Агулам суддзі Ленінскага раёна арыштавалі Сяргея і Анастасію на 71 суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0