Выпуск папулярнага амерыканскага шоу Last Week Tonight коміка Джона Олівера цалкам прысвяцілі беларускім падзеям.

У шоу ўспомнілі неадназначныя выказванні Лукашэнкі пра каранавірус, ягоныя выказванні пра дыктатуру, пра пасадку самалёта Ryanair, скандал са спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай.

Олівер распавёў пра палітвязняў у Беларусі (у прыватнасці, пра прысуд Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай).

Таксама комік расказаў амерыканцам пра акцыі ў 2012 годзе, калі грамадзяне Швецыі на лёгкаматорным самалёце праляцелі над Беларуссю і скінулі «плюшавы дэсант».

На заканчэнне вядоўца прапанаваў гледачам купляць плюшавых мішак — каб падтрымаць незалежную прэсу і праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі. Кошт адной цацкі — 20 даляраў. Менш чым за 12 гадзін цацкі раскупілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0